Ивацевичи

Ивацевичский район

Легенда о возникновении г.Ивацевичи

Некалі жыў да быў надта багаты і мудры князь. Багацця і войска ў яго было колькі хочаш. Баяліся ворагі валадара, ніхто з ім не хацеў варагаваць, заўсёды прапаноўвалі толькі вернае сяброўства. Не надта любіў валадар сядзець дома і займацца пустымі размовамі. Ен пастаянна знаходзіўся у сядле, правяраў абсяг сваіх шматлікіх уладанняў.Надзвычай любіў займацца рыбалкай, а яшчэ болей звярынымі ловамі. Тады паважны, стрыманы князь ператвараўся ў самага звычайнага рыбака ці паляўнічага. Аднаго разу гэтая заўзятасць няўрымслівасць ледзьве не каштавала князю жыцця. А адбылося гэта пры наступных абставінах.

Вырашыў князь парадаваць сваіх шматлікіх гасцей і знаёмых ды запрасіў іх на звярыныя ловы. Папярэдзіў запрошаных, што будуць паляваць толькі на буйных звяроў: зуброў, тураў, ласёў. Прачнуліся яшчэ цемначы і рушілі конна на дальні лес, дзе уже павінны былі чакаць загоншчык і слуг з сабакамі. Князь і ягоння сябры ды родныя занялі адпаведныя пазіцыі і стаіліся. Дзесці далёка прагуў паляўнічы рог і лес напруніўся шматлікімі галасамі. Да іх далучыўся сабачы брэх.

Потым пачаў даносіцца трэск галля ды маладых дрэўцаў: гэта на прамую мчаліся, уцякаючы, звяры. Білі іх моўчкі, зацята. Ужо вялікія гурбы звяроў утварыліся амаль каля кожнага паляўнічага. Князь ўзяў свой замочаны паляўнічы рог, зроблены таксама з рога ўпаляванага ім самім старога тура, калі ўбачыў агромістага зубра, што ва упор ляцеў, нібы віхор, напралом. Не вытрымала азартнае сэрца. Гікнуў князь, на каня і панесся за зверам. Ахова, якая заўсёды вылучалася ўвагай і імклівасцю, на гэты раз не ўбачыла, што князь ад`ехаў з займаемага на ловах месца.

А князь гнаў каня за уцякаючым зубрам. Раз-пораз натягіваў свой лук, і чарговая гартаваная страла упілася ў звера. Ён ужо нагадваў сабою вожыка, бо другія стрэлы тырчалі з ягонага загрыўка. Толькі стваралася уражанне, што гэтыя раны быццам не заміналі патрыярху лясоў уцякаць.

Князь ужо не першы раз паляваў на зуброў, але такое бачыў упершыню. Таму, мабыць, і жадаў ён усё-такі дагнаць звера, дабіць яго, даказаць іншым, што чалавек больш моцны за любога звера. Разважанні князевы ледзьве не каштавалі яму жыцця. Звер ці то адчуў гэта, ці то проста не ставала у яго сілы уцякаць, але ён раптам спыніўся. Конь жа з разгону наскочыў на яго. Мёртвы конь упаў на князя і прыдушыў яго сваім целам. Паспрабаваў было чалавек неяк вызваліцца, ды толькі гучна застанаў. Раз`юшаны звер, панура нахіліўшы галаву, не спяшаючыся, насоўваўся на пераможнага ворага.

Яшчэ хвіліна-другая і паплаціўся б паляўнічы жыццём, бо зубр пачаў шкуматаць рагамі забітага каня. Аднак у гэты момант князь убачыў як з-за дрэва да зубра кінуўся цень і хтосці стрэў звера моцным цурбалкам. Той не чакаў гэтага, удар заспеў яго знянацку. Чалавек, які гэтак раптоўна тут узнік, не здаваўся без бою. Ён рухаўся, не забываючы, што яму нельга хавацца, бо тады паранены князь станавіўся для звера лёгкай здабычай. Нарэшце зубр не вытрымаў і штосілы кінуўся на свайго праціўніка.

Той спакойна стаяў і... ўсміхаўся. Звер з усяе сілы маталяў галавою, спадзеючыся ударыць чалавека. Але таго ўжо не было там, дзе ён знаходзіўся імгненне раней. Звер удзівіўся. Чарговую атаку ён правёў без лішняй падрыхтоўкі. У адной руцэ чалавека была світка, а ў другой - нож. Калі чалавек параўняўся з незнаёмцам, то нечаканым і ледзьве прыкметным рухам накінуў яму на галаву світку, а праваю рукою ўдарыў свайго праціўніка прама ў сэрца.

Чалавек выцер аб ягоную поўсць свой скрываўлены нож і, заткнуўшы за пояс, пакіраваў да князя. Той ужо ад болю і цяжару каня на сабе амаль страціў прытомнасць. Добра намучаўся незнаёмец пакуль выцягнуў княза з-пад каня. А ужо цемна стала у асеннім лесе. Нічога іншага не заставалася, як раскласці вогнішча і чакаць світання, а потым паспрабаваць вынесці на сабе параненага князя да людзей. Князю стала крыху лягчэй, ён папрасіў вады. Незнаёмец прынёс князю вады. Князь папіў і, адкінушыўся на падкладзеную пад галаву світку, запытаўся:

    -Ты хто?
    -Я адзін з загоншчыкаў, княжа. Іванцевіч, мае прозвішча...
    -А чаго ж ты тут апынуўся, загоншчык?
    -Скажу шчыра, валадар, хацеў раней дадому трапіць і пабег назад, у той бок, адкуль мы звяроў гналі... Потым заўважыў, як ты на кані за зубрам ляцеў... Цікава стала, як жа яно далей складзецца... Вырашыў паглядзець... - ціха скончыў той.
    -Зразумела,-азваўся князь,-трапіў ты дахаты раней... Цяпер невядома, што далей...
    -А што далей? -Перапытаў Іванцевіч. -Дачакаемся раніцы, і панясу цябе, княжа, на плячах да нашай вёскі, калі ахова ды слугі да гэтага часу не паспеюць... А зараз паспрабуй заснуць, я павартую тым часам.
Праз некаторы час іх знайшлі.

Калі князя паклалі на насілкі, ен загадаў прывесці Іванцевіча. Загоншчыка падвялі. На гэты раз адчайны чалавек стаяў перад гаспадаром без шапкі, нізка апусціўшы галаву.

    -Прыйдзешь заўтра на мой абоз, які стаіць на тым месцы, дзе сёння палявалі... Зразумеў?
    -Так, княжа...
Калі загоншчык прыйшоў у княжны абоз, багаты валадар паставіў перад ім змястоўную скрынку з золатам і загадаў:
    -Бяры, колькі табе пажадаецца. Жыццё ж больш дарагое, чым золата! Бяры, не бойся!
Але загоншчык, негледзячы, што быў з сялян, аказаўся чалавекам мудрым. Узяў ён свой дубовы кіёк, рассунуў золата, каб кіёк упёрся ў дно скрынкі, і прамовіў:
    -Сапраўды княжа, тут даволі многа золата, але дно дастаць пры жаданні можна. Значыць і гэтаму залатому шчасцю прыдзе канец. Дый золата больш валадару патрэбна, чым простаму чалавеку. Прашу княжа, дай мне такі падарунак, каб я не змог у ім дна дастаць...
Прызадумаўся князь, але не раззлаваўся. Памаўчаў некалькі хвілін, і кажа:
    -Сапраўды справа ў тым, загоншчык, што нават, калі б я сабраў са свайго княства золата да драбніц, то ўсё роўна ты яму дно дастанеш.
Засмяяўся загоншчык:
    -Хадзем, валадар, я пакажу табе, дзе не здолею дна дастаць, там і ляжіць тое бяздоннае багацце!
Выйшлі яны ў двор. Папрасіў Іванцевіч у аднаго дружынікаў меч, і калі той даў яму яго ў рукі, Іванцевіч з усяго маху засунуў меч у зямлю.
    -Вось яно, княжа, багацце, дзе дна - краю няма. Яно мне больш падыходзіць. Грошы што? Грошы могуць непрыкметна разысціся, ці іх украдуць, а вось землю не, зямля заўсёды з аратам застанецца.
Усміхнуўся князь, засмяяліся слугі і дружыннікі. Выгукнуў задаволены гаспадар:
    -Будзь па-твоему, чалавеча! Дам табе зямлі, да скону роду твайго. Колькі будзеце жіць, столькі будзеце валодаць!
Па яго загаду напісалі тут жа грамату і урачыста уручылі Іванцевічу.

Падзякаваў той князю за шчыры падарунак і пайшоў дадому. А потым, неўзабаве сабе, родным хаты пабудаваў якраз пасярэдзіне сваіх уладанняў, а паселішча назвалі людзі Іванцевічы. Гэта значыцца адтуль пайшлі сучасныя Івацевічы.

Яндекс.Метрика